Лявон Вольскі — на Еўрарадыё (відэа)
31 траўня ў сталічным бровары “Друзья” з аншлагам прайшоў канцэрт гурта “Крамбамбуля”. Канцэрт, якога аматарам творчасці Лявона Вольскага давялося чакаць не адзін год: праз негалосную забарону музыканты не мелі магчымасці ладзіць свае канцэрты ў Беларусі. А крыху раней з няменшым аншлагам прайшоў канцэрт супольнага праекту “Народны альбом”, для песень якога музыку напісаў менавіта Вольскі.
Ці азначае гэта, што час забаронаў адышоў у мінулае і можна ў хуткім часе чакаць на радзіме сольных канцэртаў Вольскага? Як гэтае трыумфальнае вяртанне на айчынную сцэну паўплывала на жыццё самога творцы? Што ў творчых планах музыканта? На гэтыя ды іншыя пытанні Лявон Вольскі адказаў у жывым эфіры Еўрарадыё.