Лявончык: беларуская мова мусіць стаць адзінай дзяржаўнай — такая мая ідэя

Лявончык: беларуская мова мусіць стаць адзінай дзяржаўнай — такая мая ідэя

21 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік і кіраўнік BY_help Ляксей Лявончык.


Мы павінны стаць краінай, у якой людзі размаўляюць на трох-чатырох мовах, але пры гэтым адзінай дзяржаўнай мовай будзе беларуская мова. Шматмоўе ўзбагачае, але Беларусь павінна стаць сапраўды нацыянальнай дзяржавай, што немагчыма без падмурку з нацыянальнай гісторыі, культуры і, безумоўна, беларускай мовы,  перакананы Ляксей Лявончык.


Пра тое, як зрабіць беларускую мову папулярнай, чаму Беларусь не падобная да Ірландыі і пра тое, якое значэнне для дэмакратычнай Беларусі будучыні мае досвед ВКЛ, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ляксеем Лявончыкам

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі