Лёгкаатлета Івана Ціхана дыскваліфікавалі за 2005 год
Беларускага малатабойца пакаралі двухгадовай дыскваліфікацыяй.
Так яго пакаралі за выкарыстанне забароненых прэпаратаў падчас Алімпійскіх гульняў-2004 у Афінах і чэмпіянату свету-2005 у Хельсінкі, піша "Прессбол". Афінскае срэбра Ціхан ўжо вярнуў. Зараз, верагодна, яму давядзецца вярнуць і золата сусветнага першынства-2005.
Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі не стала ўжываць паўторную дыскваліфікацыю — мабыць, таму што другое парушэнне адбылося ўсяго праз год пасля першага. Тэрмін пакарання адлічваецца ад 3 жнiўня 2012-га і заканчваецца сёлета 3 жніўня.
Дарэчы, другое месца на чэмпіянаце свету-2005 заняў іншы беларускі атлет Вадзім Дзевятоўскі, цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Вядома, што Міжнародная федэрацыя праводзіць расследаванне і па яго пробе.
Фота — ctv.by