Лёгкі самалёт зваліўся ў сажалку рыбгаса у Салігорскім раёне

Лёгкі самалёт зваліўся ў сажалку рыбгаса у Салігорскім раёне

Каля пасёлка Чырвоная Слабада ў Салігорскім раёне Міншчыны 2 жніўня зваліўся лёгкі шматмэтавы самалёт "Бакас х-32", піша tut.by.

Лятальны апарат належыць кампаніі "Авіяграта", дзе журналістам пацвердзілі інфармацыю пра падзенне. У кампаніі кажуць, што самалёт выконваў авіяхімічныя работы над сажалкамі для рыбгаса "Чырвоная Слабада". У вінт трапіла птушка, і самалёт зваліўся ў ваду. 

"На жаль, ад птушак, а мы ляцім на нізкай вышыні, ніхто не застрахаваны. Пілот у нас сур'ёзны, высокакваліфікаваны, здолеў хутка зарыентавацца і амаль не пацярпеў. Падрапаны твар, яго шпіталізавалі — павінен прайсці абследаванне, так належыць. Авіяцыйны інцыдэнт зараз расследуюць", — кажа дырэктар кампаніі Ігар Несцяровіч.

Самалёт пры здарэнні атрымаў механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі