Лёсаванне Лігі Еўропы: мінскае "Дынама" сустрэнецца з юрмальскім "Спартаком"

Лёсаванне Лігі Еўропы: мінскае "Дынама" сустрэнецца з юрмальскім "Спартаком"

У панядзелак, 20 чэрвеня, прайшло лёсаванне 1-га і 2-га кваліфікацыйных раўндаў футбольнай Лігі Еўропы. Па яго выніках, у першым раўндзе мінскае "Дынама" сустрэнецца з юрмальскім "Спартаком", салігорскі "Шахцёр" — з "Рунавікам" з Фарэрскіх астравоў.

Матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда прызначаныя на 30 чэрвеня і 7 ліпеня, гульні 2-га — на 14 і 21 ліпеня.

Пазней стане вядомы сапернік жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" (уладальніка Кубка Беларусі) ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

БАТЭ пачне выступленне ў Лізе чэмпіёнаў матчам з фінскім клубам “Сейняёкі”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі