Людзі выйшлі на вуліцы ў розных раёнах Мінска

Людзі выйшлі на вуліцы ў розных раёнах Мінска

12 жніўня і ў Мінску, і ў іншых гарадах краіны жанчыны пратэстуюць супраць гвалту сілавікоў падчас разгону пратэстоўцаў. Вулічныя акцыі праходзяць з раніцы. Увечары да жанчын актыўна далучыліся мужчыны — і ў сталіцы, і ў абласных, раённых цэнтрах.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, за тры дні пратэстаў сілавікі затрымалі больш за 6 тысяч чалавек, сотні пацярпелі, як мінімум, два чалавекі загінулі.

Затрыманні ў Мінску прайшлі каля станцыі метро "Пушкінская", на Грушаўцы (прычым са стральбой), пратэстоўцаў, якія перакрывалі праспект Дзяржынскага, разагналі. Сярод затрыманых ёсць журналісты, хаця міністр унутраных спраў Юрый Караеў 12 жніўня паабяцаў, што гэтага больш не будзе.

Сотні людзей выйшлі на акцыі ў Фаніпалі, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Рагачове, Наваполацку, Смалявічах, Бабруйску. У некаторых выпадках сілавікі іх разганялі, былі і затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі