“Людзі з усё той жа калоды”. Фрыдман пра новыя прызначэнні Лукашэнкі
Новыя прызначэнні
— Пэўныя прызначэнні былі чаканымі, — каментуе Еўрарадыё сённяшняе “ператрахванне” кадраў палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. — Тое, што аднойчы Лукашэнка прызначыць кіраўніка сваёй адміністрацыі, было зразумела, і Дзмітрый Крутой быў адным з тых, хто разглядаўся ў якасці магчымага кандыдата.
Пэўная сенсацыйнасць ёсць у вяртанні Наталлі Пяткевіч, якая стала першай намесніцай кіраўніка адміністрацыі. Але гэтым Лукашэнка яшчэ раз паказаў, што кадры, якімі ён быў задаволены ў мінулым, могуць вярнуцца на высокую пасаду.
Нават калі гэтага ніхто не чакае.
Больш за ўсё Аляксандра Фрыдмана здзівіла адстаўка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка, якога змяніў на пасадзе Максім Рыжанкоў. Паводле эксперта, нічога не прадказвала, што Алейніка так проста здымуць. Праца вялася, дыпламат прысутнічаў на нядаўняй сустрэчы Лукашэнкі і Сяргея Лаўрова.
— Чаму на гэтай пасадзе спатрэбіўся менавіта Рыжанкоў і чаго ад яго чакаць?
— Гэта свой чалавек, які мае пэўны дыпламатычны досвед, але ён не ідзе ні ў якае параўнанне з досведам Алейніка. Напрыклад, Алейнік шмат працаваў на Захадзе, і ў дыпламатычным сэнсе ён нашмат большы прафесіянал.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.