Люксавыя брэнды часова сыходзяць з Расіі
Кадр з фільма "Дом Гуччы" / Universal Pictures
Кангламерат вытворцаў прадметаў раскошы Kering часова закрывае свае буцікі ў Расіі. Гаворка ідзе пра буцікі цэлага шэрага люксавых брэндаў: Yves Saint Laurent, Gucci, Balenciaga і іншых. Усяго кангламерат яднае 14 люксавых брэндаў.
“У звязку з узрастаючай занепакренасцю боязямі адносна бягучай сітуацыі ў Еўропе, Kering часова закрывае ў Расіі крамы сваіх дамоў, якімі група кіруе наўпроста ў краіне”, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні групы кампаній у Твітар.
Due to growing concerns regarding the current situation in Europe, Kering is temporarily closing its stores in Russia for its Houses that the Group operates directly in the country. pic.twitter.com/MrbCiHRc9N
— Kering (@KeringGroup) March 4, 2022
Раней пра часовае закрыццё на тэрыторыі Расіі абвясцілі буцікі брэндаў Louis Vuitton Moet Hennessy, Hermes і Chanel, пісаў ТАСС са спасылкай на AFP.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.