"Маці 328" каля Адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску (відэа)

"Маці 328" каля Адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску (відэа)

У пятніцу, 11 траўня, да Адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску прыйшла група жанчын з Калінкавічаў ("Маці 328"), чые дзеці сядзяць па так званым "наркаманскім" артыкуле. Яны галадалі больш за два тыдні, патрабавалі перагляду прысудаў, якія выносіліся па 328-м артыкуле Крымінальнага кодэксу, а таксама зменаў у заканадаўства, каб пакаранні былі не такія жорсткія (цяпер — да 25 гадоў зняволення).

Жанчыны вырашылі перапыніць галадоўку. Аднак акцыя працягнецца, але ўжо як эстафета.

Удзельнікі галадоўкі хацелі сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, але ўдалося паразмаўляць толькі з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай. Цяпер яны чакаюць ад яе адказ з інфармацыяй пра тое, у якім стане знаходзіцца законапраект.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі