Маці Маска забараніла яму біцца з Цукербергам

Ілан Маск і Марк Цукерберг / калаж ms.detector.media
Ілан Маск і Марк Цукерберг / калаж ms.detector.media

Маці Ілана Маска забараніла яму біцца з Маркам Цукербергам. У сваім акаўнце ў Твітары яна прапанавала мільярдэрам паспаборнічаць у жартах — пераможа той, хто будзе больш смешны.

Гісторыя пачалася з допісу Маска пра тое, што ён гатовы паспаборнічаць з Цукербергам па правілах ММА. Цукерберг адказаў адразу і прапанаваў прызначыць месца. Маск адказаў: "Vegas Octagon".

Калі б бой адбыўся, то ў Цукерберга шанцы былі б большыя: ён шмат гадоў займаецца джыў-джытсу і нават выйграе турніры. А Маск казаў, што адзіны спорт, якім ён займаецца, — гэта падкідванне ўверх сваіх дзяцей.

У СМІ мяркуюць, што канкурэнцыя паміж мільярдэрамі нарастае праз намер Meta стварыць сваю сацыяльную сетку, аналагічную Твітару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі