Маці Вікторыі Азаранкі абвергла чуткі пра вяселле дачкі

У інтэрв'ю "Комсомольской правде" маці славутай тэнісісткі паведаміла, што літаральна ўчора размаўляла з дачкой. Пра шлюб яна ад Вікторыі нічога не чула.



Па словах маці, у Вікторыі зараз траўма нагі, таму яна не можа і думаць пра замужжа.



Нагадаем, што ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя, быццам 11 сакавіка Вікторыя Азаранка таемна ўзяла шлюб з вядомым рэперам Рэдфу. Паведамлялася, што цырымонія прайшла ў прысутнасці некалькіх сяброў.



Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі