Маці Вольгі Класкоўскай папросіць каралеву Швецыі за сваю асуджаную дачку

Як распавяла жанчына ў каментары агенцтву БелаПАН, яна збіраецца паінфармаваць каралеву Сільвію пра "трагедыю беларускай эмігранткі". У тым ліку Класкоўская згадае "пра незаконна адабранае ад маці дзіця": малалетняга сына Вольгі Адама забралі сацыяльныя службы стакгольмскай камуны Ханінге.



Па словах Людмілы Класкоўскай, сацыяльныя службы ўсяляк перашкаджаюць спатканню маці з дзіцем, нягледзячы на шматлікія звароты Вольгі і адміністрацыі следчага ізалятара, дзе яе трымаюць.



Нагадаем, беларуску Вольгу Класкоўскую асудзілі на восем гадоў турмы. Стакгольмскі суд прызнаў яе вінаватай у замаху на забойства мужа Гекая Безгіна. 14—16 кастрычніка крымінальную справу беларускі павінен разглядаць апеляцыйны суд Стакгольму.



Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі