"Маг" зрабіў пацыфісцкі надпіс на сцяне маскоўскага Крамля
У Маскве паліцыя затрымала мужчыну, які зрабіў надпіс на сцяне Крамля. Як паведамляе "Інтэрфакс", 43-гадовы мужчына напісаў крэйдай на крамлёўскай сцяне ў Аляксандраўскім садзе фразу "Мір усяму свету". Надпіс быў зроблены старажытнаславянскімі літарамі.
Калі паліцыя затрымала мужчыну, ён заявіў, што з'яўляецца магам, а зроблены ім надпіс мае надзвычайныя ўласцівасці.
Для агляду затрыманага быў выкліканы псіхіятр. Аднак абследаванне не выявіла ў мужчыны псіхічных захворванняў. Таму яго адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі.
Фота: bt-test.ru