Магчымае прэзідэнцтва Трампа трапіла ў топ-10 глабальных пагрозаў чалавецтву

Магчымае прэзідэнцтва Трампа трапіла ў топ-10 глабальных пагрозаў чалавецтву

Магчымае прэзідэнцтва Дональда Трампа трапіла ў топ-10 галоўных глабальных пагрозаў па версіі брытанскай аналітычнай кампаніі Economist Intelligence Unit.

Паводле меркавання аналітыкаў кампаніі, прыход Трампа да ўлады можа павысіць рызыкі ў палітыцы і сферы бяспекі ЗША.

“Хоць мы і не чакаем, што Трамп пераможа Хілары Клінтан, якую цяпер называюць найбольш імаверным кандыдатам ад дэмакратаў, гэты прагноз можа стаць больш рызыкоўным пры тэрарыстычных нападах ці эканамічным заняпадзе ЗША”.

Магчымая перамога Трампа ў рэйтынгу раздзяліла 6 і 7 месцы з усё большай пагрозай з боку джыхадыстаў, якая дэстабілізуе сусветную эканоміку.

Аналітыкі кампаніі паставілі рызыку распаду Еўрасаюза ад унутраных і знешніх фактараў на 4-ае месца, а выхад Грэцыі з Еўразоны — на 5-ае.

Самай небяспечнай пагрозай, як і раней, Economist Intelligence Unit называе запавольванне кітайскай эканомікі. Кампанія прагназуе, што такая сітуацыя адаб’ецца ледзь не на ўсіх краінах планеты.

“Калі эканоміка Кітая будзе запавольвацца больш, чым цяпер, мы чакаем, што гэта будзе спрыяць далейшаму падзенню цэнаў на сыравінныя тавары. Перш за ўсё гэта моцна паўплывае на краіны Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу і Афрыкі. Прымаючы пад увагу рост залежнасці заходніх вытворцаў і экспарцёраў ад кітайскага попыту, доўгае запаволенне росту будзе мець сур’ёзны эфект даміно ва ўсіх краінах ЕС і ЗША”.

Магчымае прэзідэнцтва Трампа трапіла ў топ-10 глабальных пагрозаў чалавецтву
Фота: fortune.com

Таксама ў топ-10 пагрозаў увайшло ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну і Сірыю, якое можа прывесці да новай халоднай вайны. Яго паставілі на другое месца. Крызіс карпаратыўных даўгоў на рынках, выкліканы валютнай нестабільнасцю, мае такі ж узровень небяспекі.

У спіс галоўных глабальных пагроз трапіла і рызыка таго, што насельніцтва Вялікабрытаніі прагаласуе за выхад каралеўства з Еўрасаюза, а таксама што паводзіны Кітая справакуюць сутыкненні ў Паўднёва-Кітайскім моры. Замыкае дзясятку глабальных пагрозаў магчымае спыненне інвестыцый у нафтавую галіну. Гэта прывядзе да калапсу цэнаў на сыравіну.

Топ-10 глабальных пагрозаў па версіі Economist Intelligence Unit:

1. Запаволенне эканомікі Кітая.

2. Уварванне Расіі ва Украіну і ў Сірыю прыводзіць да новай халоднай вайныю

3. Крызіс карпаратыўных даўгоў рынкаў, што развіваюцца, выкліканы валютнай нестабільнасцю.

4. Распад Еўрапейскага саюза пад уплывам знешніх і ўнутраных фактараў.

5. Выхад Грэцыі з еўразоны з наступным распадам еўразоны.

6. Дональд Трамп перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

7. Усё большая пагроза ісламскага экстрэмізму, якая дэстабілізуе сусветную эканоміку.

8. Вялікабрытанія галасуе за выхад з Еўрасаюза.

9. Паводзіны Кітая правакуюць узброеныя сутыкненні ў Паўднёва-Кітайскім моры.

10. Спыненне інвестыцый у нафтавую галіну прыводзіць да калапсу цэнаў на нафту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі