Магілеўчанін накраў спіртнога на 706 рублёў дзеля “навагодняга настрою”

Магілеўчанін накраў спіртнога на 706 рублёў дзеля “навагодняга настрою”

33-гадовы жыхар Магілёва вынес з харчовай крамы спіртное на агульную суму 706 рублёў. Здарэнне адбылося ўначы: мужчына разбіў шкло на ўваходных дзвярах, залез у краму і набраў там гарачыльных напояў, якія аднёс да сябе дадому. Цягам ночы ён прыходзіў у краму некалькі разоў, каб папоўніць запасы. А дома ў яго адбывалася алкагольная вечарынка, на якую мужчына запрашаў усіх ахвотных.

Раніцай прадавец крамы выйшаў на працу, пабачыў разбітыя дзверы і выклікаў міліцыю. Злодзея хутка затрымалі. Той патлумачыў праваахоўнікам, што з набліжэннем святаў хацеў стварыць сабе “навагодні настрой”, таму і вырашыў абакрасці краму, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Скрадзенае часткова канфіскавалі. Мужчына раней не меў праблемаў з законам. Цяпер яму пагражае да 3 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі