Магілёўскае сельгаспрадпрыемства недаплаціла падаткаў на 130 тысяч рублёў
У Магілёўскай вобласці прадпрыемства аграпрамысловага сектара недаплаціла ў бюджэт падаткаў амаль на 130 тысяч рублёў, паведамляе Генпракуратура.
Па звестках праваахоўнікаў, што дырэктар і галоўны бухгалтар паводле змовы са студзеня па люты 2017 года ўнеслі ў дэкларацыі заведама ілжывыя звесткі і не даплацілі ў дзяржбюджэт 129 699 беларускіх рублёў.
Абвінавачаныя добраахвотна і цалкам кампенсавалі дзяржаве шкоду. Яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. На іх маёмасць накладзены арышт.
Крымінальная справа ўжо накіраваная ў суд.