Магілёўскага актывіста пасля затрымання збілі так, што ён трапіў у лякарню

Магілёўскага актывіста пасля затрымання збілі так, што ён трапіў у лякарню

Магілёўскага актывіста Аляксея Барысава, затрыманага 23 сакавіка, моцна збілі. Па яго словах, гэта зрабілі супрацоўнікі ГУБАЗіК.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", цяпер актывіст знаходзіцца ў лякарні. Ён кажа, што яго затрымалі 23 сакавіка каля 7:00 раніцы побач з домам і моцна збілі. Прычынай для збіцця, нібыта, стаў дваровы чат, які калісьці ў быў у Барысава.

Па фатаграфіі, якую ён даслаў, бачна, што білі актывіста ў тым ліку па галаве. Мужчына кажа, што ад траўмаў у яго моцна падскочыў ціск, які атрымалася трохі збіць ў бальніцы.

Дарэчы, за дзень да збіцця Барысава выклікалі на прафілактычную гутарку да пракурора напярэдадні Дня Волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі