Магілёвец ездзіў па горадзе ў "кабрыялеце з басейнам" — ДАІ не ацаніла

Магілёвец ездзіў па горадзе ў "кабрыялеце з басейнам" — ДАІ не ацаніла

Магілёўскі Instagram-блогер з нікам onegintut апублікаваў відэа, як ён ратуецца ад спякоты. 

Хлопец з кампаніяй прыяцеляў ездзіў па горадзе ў "кабрыялеце з басейнам". Імправізаваны басейн быў зроблены замест задніх сядушак у машыне.

Магілёўская ДАІ, аднак, відэа не ацаніла і адправіла аўтамабіль на штрафстаянку.

"У сетцы інтэрнэт з'явілася відэа, на якім кіроўца аўтамабіля ВАЗ, рухаючыся ў горадзе Магілёве, парушае правілы дарожнага руху. Кіроўца выяўлены, ім аказаўся 29-гадовы магілёвец. Правапарушальнік прыцягнуты да адказнасці па чатырох артыкулах КаАП Рэспублікі Беларусь. Аўтамабіль пастаўлены на штрафную стаянку", — гаворыцца ў паведамленні ДАІ.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі