Магілёвец скраў у сябра дарагі гадзіннік і сышоў у войска

Магілёвец скраў у сябра дарагі гадзіннік і сышоў у войска

У снежні 2018 года ў міліцыю звярнуўся 23-гадовы магілёвец. Хлопец распавёў, што з кватэры, якую ён арандуе, нехта скраў дарагі гадзіннік пакінуты без нагляду. Скрадзеную маёмасць ён ацаніў амаль у 480 рублёў, паведамляе uvd.mogilev.by.

У крадзяжы магілёвец падазраваў прыяцеля, які начаваў у яго напярэдадні і з якім ён разам выпіваў. Зранку пасля сумеснай выпіўкі гадзіннік і знік. Хлопец спрабаваў самастойна вярнуць сваю маёмасць, але прыяцель перастаў выходзіць на сувязь. 

Міліцыянты знайшлі 18-гадовага магілёўца і высветлілі, што яго прызвалі ў войска праз некалькі дзён пасля інцыдэнту. Праўда, малады чалавек паспеў зрабіць некалькі сэлфі з дарагім гадзіннікам на руцэ і размясціць іх у сацсетках.

Хлопец прызнаўся міліцыянтам, што гадзіннік панасіў зусім крыху і выкінуў, бо баяўся, што ягоны крадзеж выкрыюць.

Цяпер матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт, які вырашыць, ці пачынаць на маладога чалавека крымінальную справу за крадзеж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі