Макей: Цэнтральны апарат МЗС па выніках аптымізацыі скарочаны на траціну

Макей: Цэнтральны апарат МЗС па выніках аптымізацыі скарочаны на траціну

Пасля аптымізацыі цэнтральны апарат МЗС скарочаны на траціну. Пра гэта кіраўнік ведамства Уладзімір Макей паведаміў пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 18 студзеня. 

"Скарачэнне ўжо адбылося. Цэнтральны апарат скарочаны прыкладна на траціну. І замежныя ўстановы — на 15%", — прыводзіць БЕЛТА словы чыноўніка. Ён дадаў, што падыходы да аптымізацыі МЗС і сістэмы дыпламатычнай службы былі ўзгодненыя з кіраўніком дзяржавы яшчэ раней.

У выніку аптымізацыі, кажа Макей, эфектыўнасць дзейнасці не знізілася. "Наадварот, мы выбудавалі структуру нашага цэнтральнага апарата такім чынам, што гэта дазваляе эфектыўна вырашаць тыя задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы", — падкрэсліў міністр.

Ён заявіў, што сёлета ведамства зоймецца аптымізацыяй працы замежных устаноў. Некалькі з іх будуць скарочаныя, анасаваў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі