Макей: Мы не будзем выконваць патрабаванні, з якога боку яны б ні гучалі

19 лютага ў МЗС прайшла сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Латвіі Уладзіміра Макея і Эдгарса Рынкевічса.

Адказваючы на пытанне аб тым, вырашэнне якіх пытанняў Беларусь звязвае з удзелам у саміце Усходняга партнёрства, Макей заявіў, што Беларусь разглядае ўдзел у саміце як “інструмент нармалізацыі адносін з ЕС”.

Таксама кіраўнік беларускай дыпламатыі адказаў на пытанне, ці гатовая Беларусь выканаць патрабаванні ЕС па пытаннях дэмакратыі і грамадскіх свабод.

“Што датычыць патрабаванняў, мы не збіраемся выконваць ніякія патрабаванні,  адкуль бы яны ні гучалі. У нас ёсць Канстытуцыя, міжнародныя абавязанні, мы будзем жыць па гэтых правілах. Праблемныя пытанні ёсць, але вырашаць іх трэба не праз канфлікты, а  праз раўнапраўны дыялог”, — заявіў Уладзімір Макей.

На яго думку, да краін−удзельніц Усходняга партнёрства трэба падыходзіць дыферэнцыявана. У розных дзяржаваў — розныя мэты: нехта хоча хутка ўступіць у ЕС, хтосьці хоча гэтага ў перспектыве, а яшчэ нехта проста хоча нармалізаваць адносіны з Еўрасаюзам. ЕС трэба шукаць узаемапрымальныя фарматы супрацоўніцтва з краінамі Усходняга парнёрства, лічыць Макей.

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі