Макей: Па прынцыповых пытаннях паміж Беларуссю і Расіяй не будзе рознагалоссяў

Макей: Па прынцыповых пытаннях паміж Беларуссю і Расіяй не будзе рознагалоссяў

Па прынцыповых пытаннях паміж Беларуссю і Расіяй ніколі не было і не будзе рознагалоссяў. Пра гэта 4 красавіка заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Як інфармуе БЕЛТА, у той жа час ён адзначыў, што паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін могуць быць рознагалоссі, праблемныя пытанні магчымыя і ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Макей дадаў, што ў Беларусі і Расіі няма праблем у аказанні падтрымкі адзін аднаму на міжнародных пляцоўках. Паводле яго слоў, краіны падтрымліваюць адна другую ўсюды, “наладжана вельмі цеснае ўзаемадзеянне ў гэтым плане”.

Як паведамляла Еўрарадыё, 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Па яе выніках было заяўлена, што знятыя ўсе праблемныя пытанні ў нафтагазавай сферы. Таксама расійскі прэзідэнт паабяцаў беларускаму кіраўніку палітычную падтрымку на міжнародных пляцоўках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі