Макей сустрэўся з кіраўнікамі дыппрадстаўніцтваў краін ЕС, ЗША і Ватыкана
Рабочая сустрэча міністра замежных спраў Беларусі прайшла ў Мінску 17 снежня.
Як інфармуе прэс-служба МЗС, "падчас размовы было абмеркаванае шырокае кола пытанняў, якія датычаць стану і перспектываў развіцця адносінаў Рэспублікі Беларусь з дадзенымі краінамі ў двухбаковым і шматбаковым фарматах".
Нагадаем, нядаўна ў Мінску прайшла сустрэча міністра замежных спраў Беларусі і намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыка Рубіна. Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь імкнецца да паляпшэння адносінаў з ЗША. А ўчора Аляксандр Лукашэнка заявіў пра намер нармалізаваць адносіны з краінамі Еўрасаюза.