“Маладыя хрысціянскія дэмакраты” правядуць з’езд аргкамітэту
Мерапрыемства пройдзе 20 кастрычніка ў Мінску.
Апроч уласна сябраў МХД, у сустрэчы возьмуць удзел сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, інфармуе bchd.info
Па сканчэнні з'езду адбудзецца майстар-клас па беларускіх народных танцах, абяцаюць арганізатары.