Маладзечанскіх школьнікаў пракантралююць, каб яны не "самарадыкалізаваліся"
Перад школьнымі вакацыямі маладзечанская міліцыя разаслала па школах ліст з патрабаваннем кантраляваць школьнікаў, а то яны "самарадыкалізуюцца". Гэты дакумент апублікавала "Рэгіянальная газета".
Маўляў, на вакацыях у дзяцей шмат вольнага часу і неабмежаваны доступ у інтэрнэт.
"Падлеткі атрымліваюць вялізны паток непраўдзівай інфармацыі з тэлеграм-каналаў і сацыяльных сетак, падлеткі становяцца прыхільнікамі палітычнага экстрымізма, у выніку чаго самарадыкалізуюцца і выходзяць на вуліцу для ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, тым самым падвяргаючы сваё жыццё і здароўе небяспецы, а таксама здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеянні (пашкоджанне маёмасці, хуліганства і іншыя)", — гаворыцца ў лісце, які падпісаў начальнік маладзечанскага райаддзела міліцыі Вадзім Прыгара.
Таму міліцыя праводзіць на тэрыторыі Маладзечанскага раёна з 27 кастрычніка па 8 лістапада комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Бяспечныя вакацыі — "Восень–2020".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.