Маладзечанскія міліцыянеры ходзяць па людзях, якіх раней затрымлівалі

Міліцыянеры ходзяць па спісах (ілюстрацыйнае фота)

Міліцыянеры ходзяць па спісах (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

Маладзечанскія міліцыянеры ходзяць па людзях, якіх раней затрымлівалі — пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года (раней стала вядома, што ў міліцыю выклікаюць асуджаных па палітычных матывах, якія ўжо адбылі свой тэрмін, і ім выносяць "афіцыйнае папярэджанне"). Участковыя маюць іх спісы. Наведваюць па месцы жыхарства, пішуць праваабаронцы.

Відаць, міліцыя праводзіць з жыхарамі Маладзечанскага раёна так званыя "прафілактычныя гутаркі". Як вядома, на 26 студзеня 2025-га ў РБ прызначаны прэзідэнцкія выбары, і сілавікі да іх ужо рыхтуюцца.

Раней "нядобранадзейных" у палітычным сэнсе грамадзян перыядычна выклікалі ў пракуратуру, Следчы камітэт ці ў міліцыю (пасля падключыліся і райвыканкамы). Падчас "прафілактычных гутарак" ім нагадвалі пра іх "правіны" — звычайна адміністрацыйныя правапарушэнні. Таксама давалі падпісаць афіцыйнае папярэджанне, што іх пазнаёмілі з наступствамі парушэнняў парадку і правядзення масавых акцый або распаўсюду "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі