Перад выбарамі былым палітвязням выносяць "афіцыйныя папярэджанні"

Міліцыя ў Беларусі

Міліцыя ў Беларусі / Скрыншот

У Беларусі асуджаных па палітычных матывах, якія ўжо адбылі свой тэрмін, выклікаюць у міліцыю. Там ім выносяць "афіцыйнае папярэджанне", якое яны абавязаны падпісаць.

Вядома пра выклікі людзей, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях: і тых, хто адбыў тэрміны ў калоніях, і тых, хто знаходзяцца цяпер на "хіміі". Дакумент, які ім падсоўваюць, даволі доўгі. Але сутнасць яго зводзіцца да таго, што нельга планаваць і здзяйсняць дзеянні, накіраваныя "на гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу, захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

Якія канкрэтна дзеянні пад гэтым маюцца на ўвазе — не ясна. Верагодна, што гаворка ідзе нават пра рэпосты паведамленняў з каналаў, якія ўлады абвясцілі "экстрэмісцкімі".

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Ужо аб'явілі аб намеры ўдзельнічаць двое кандыдатаў: дзейны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка і марыянетачны апазіцыянер Алег Гайдукевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі