Маленькая дачка загінулага добраахвотніка атрымала бацькаву ўзнагароду

Дзмітрый Рубашэўскі

Дзмітрый Рубашэўскі / Galyusya Korchak, Facebook

Дачка беларускага добраахвотніка Дзмітрыя Рубашэўскага (пазыўны Ганс) атрымала бацькаву узнагароду. Нагрудны знак “Хрэст хоробрих” беларусу ўручылі пасмяротна. Рубашэўскі загінуў у красавіку 2022 года на Луганшчыне.

Пра гэта распавядае Аляксей Францкевіч з дабрачыннага фонда “Вольная Беларусь”.

Рубашэўскі нарадзіўся ў Брэсце. Ва Украіне ваяваў з 2015 года, меў некалькі раненняў. У 2019 годзе ў баях страціў вока. Пасля ранення яго даглядала сястра загінулага таварыша. Пазней яна стала яго жонкай, у пары нарадзілася дачка. Жыў у Львоўскай вобласці. Пазыўны "Ганс" атрымаў за нямецкую каску часоў Другой сусветнай вайны.

У верасні гэтага года Рубашэўскі атрымаў ад Уладзіміра Зяленскага ордэн "За мужнасць" III ступені — пасмяротна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі