Зяленскі ўзнагародзіў пасмяротна яшчэ аднаго беларуса, які загінуў ва Украіне

Дзмітрый "Ганс" Рубашэўскі / WM Blood

Дзмітрый "Ганс" Рубашэўскі / WM Blood / WM Blood

Беларускі добраахвотнік Дзмітрый "Ганс" Рубашэўскі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За мужнасць" III ступені. Указ пра ўзнагароджанне быў падпісаны прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім яшчэ 30 чэрвеня 2022 года, але вядома пра гэта стала толькі цяпер, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на Фонд "Вольная Беларусь", зарэгістраваны ў Львове.  

Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці. Яму было 30 гадоў. Сёлета Фонд падаваў зварот, просячы прысвоіць Рубашэўскаму званне Героя Украіны і сёння апублікаваў адказ на свой зварот.

Рубашэўскі нарадзіўся ў Брэсце. Ва Украіне ваяваў з 2015 года, меў некалькі раненняў. У 2019 годзе ў баях страціў вока. Пасля ранення яго даглядала сястра загінулага таварыша. Пазней яна стала яго жонкай, у пары нарадзілася дачка. Жыў у Львоўскай вобласці. Пазыўны "Ганс" атрымаў за нямецкую каску часоў Другой сусветнай вайны.

Адзначым, што раней Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў Ордэнам мужнасці яшчэ двух беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне — Эдуарда Лобава і Данііла Ляшука. А беларускаму добраахвотніку Аляксею Скоблу пасмяротна было прысвоенае званне Героя Украіны. Ён загінуў у 13 сакавіка 2022 года, калі прыкрываў адыход сваіх байцоў пад Кіевам.

Зеленский наградил посмертно еще одного белоруса, который погиб в Украине
Адказ з інфармацыяй пра ўзнагароджанне Дзмітрыя Рубашэўскага /@belaruscentrlviv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі