"Манчэстар Юнайтэд" скасаваў кантракт з Крышціяну Раналду
Крышціяну Раналду / pixabay.com
Футбольны клуб "Манчэстар Юнайтэд" скасаваў кантракт з партугальскім нападнікам Крышціяну Раналду, паведамляе прэс-служба англійскага клуба.
Дамова скасаваная па ўзаемнай згодзе. 37-гадовы футбаліст абавязаны неадкладна пакінуць клуб.
У заяве "МЮ" адзначаецца неацэнны ўнёсак Раналду ў вынікі каманды. Клуб зычыць футбалісту і ягонай сям'і ўсяго найлепшага ў будучыні. Гульцы "МЮ", як заяўляюць у клубе, працягнуць развіццё пад кіраўніцтвам Эрыка тэн Хага.
Перад пачаткам чэмпіянату свету ў Катары Раналду ў інтэрв'ю брытанскаму выданню The Sun заявіў, што не паважае цяперашняга галоўнага трэнера нідэрландца Эрыка тэн Хага.
Пасля скандальнага інтэрв'ю клуб пачаў працэс па скасаванні кантракту з гульцом без выплаты кампенсацыі. У Раналду быў кантракт да лета 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.