Манголія патлумачыла адмову арыштаваць Уладзіміра Пуціна
Манголы не рызыкнулі арыштаваць Уладзіміра Пуціна
Манголія патлумачыла адмову арыштаваць Уладзіміра Пуціна па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. Як піша Politico са спасылкай на неназванага прадстаўніка ўраду краіны, прычыны дзве — знаходжанне ў стане энергетычнай залежнасці (Манголія імпартуе 95% сваіх нафтапрадуктаў і больш за 20% электраэнергіі з суседніх краін) і "палітыка нейтралітэту".
Пуцін прыбыў у Манголію з афіцыйным візітам. А гэтая краіна, як член МКС, павінна была арыштаваць расійскага кіраўніка. Але ў такое развіццё падзей цяжка было паверыць. Такім чынам, Уладзіміру Пуціну ўпершыню ўдалося наведаць краіну, якая ратыфікавала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда, пасля таго, як у сакавіку 2023-га быў выданы ордар на яго арышт (за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.