Пуціна ў Манголіі не арыштавалі — Украіна абураецца
Уладзімір Пуцін прыляцеў у Манголію
Уладзімір Пуцін 2 верасня прыляцеў у Манголію з афіцыйным візітам.
Манголія падпісала Рымскі статут, што абавязвае яе выконваць ордар Міжнароднага крымінальнага суда, выдадзены 17 сакавіка 2023 года. Згодна з гэтым ордарам, Пуцін нясе адказнасць за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны і мае быць арыштаваны і дастаўлены ў суд.
Але ў Манголіі Пуціна чакаў не арышт, а чырвоная дарожка і ганаровая варта.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі заявіў, што цяпер Манголія падзяляе адказнасць за ваенныя злачынствы Расіі: "Невыкананне ўрадам Манголіі абавязковага ордара МУС на арышт Пуціна стала сур'ёзным ударам па Міжнародным крымінальным судзе і міжнароднай сістэме крымінальнага правасуддзя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.