Марш у Варшаве і лісты з Адэсы. Акцыі ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі
У Варшаве стварылі імправізаваны дрот і прычапілі да яго здымкі палітвязняў / @viasna96
21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі у розных краінах прайшлі акцыі падтрымкі. @viasna96 апублікавала фотаздымкі з іх.
На кіпрскім Лімасолы з'явіўся мемарыял, прысвечаны беларускім палітвязням.
У Вільні прайшла акцыя чытання імёнаў палітычных вязняў Беларусі прайшла каля мурала палітзняволенага старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Таксама раніцай на Кафедральнай плошчы з’явіліся 150 сумак. Яны нагадваюць, што ў Беларусі за кратамі знаходзіцца больш за 1500 палітвязняў.
Акцыю правялі беларусы ў Стакгольме.
Беларусы Адэсы напісалі палітвязням лісты. Акцыя падтрымкі таксама была ў Барселоне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.