Масавая праверка беларускіх ВНУ пачнецца ў сакавіку
У ВНУ не будуць ведаць, калі да іх прыйдуць з праверкай
"ВНУ чакае нестандартная рэвізія", праверка пачнецца ў сакавіку, заявіў у інтэрв'ю sb.by міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Звыклай праверкі навучальных планаў, паводле яго слоў, гэтым разам не будзе.
"Пагутарым з выкладчыкамі, даведаемся, як яны ацэнваюць якасць падрыхтоўкі студэнтаў, узровень навучальных праграм", — расказаў міністр. Акрамя таго, члены рабочай групы будуць прысутнічаць на занятках, і падрыхтавацца загадзя ў ВНУ не атрымаецца, сцвярджае Іванец. Кіраўніцтва ВНУ не будзе ведаць, у які дзень прыйдуць кантралёры, і якую дысцыпліну абяруць. Правяраючыя маюць намер наведаць — таксама без папярэджання — і прадпрыемствы, дзе працуюць маладыя спецыялісты.
Пры гэтым чыноўнік папярэдзіў, што кадравы склад ВНУ знаходзіцца пад прыцэлам. "Не варта чакаць перафарматавання нарматыўнай базы на ўзроўні краіны, законаў. Рэвалюцыі не будзе. Але даб'емся адказнасці: неабходна ўсё, што прынята на самым высокім узроўні, рэалізаваць", — заявіў міністр.
У ВНУ таксама пройдзе інвентарызацыя спецыяльнасцей, па яких идзе падрыхтоўка. Іванец прыгразіў скарачэннем набору або нават закрыццём напрамкаў, калі высветліцца, што большасць выпускнікоў пасля заканчэння ВНУ не працуюць па спецыяльнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.