“Машына не едзе”: пра “вайну з Расіяй”, Гутэрыша, БРІКС і выбары — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Электаральная кампанія “Выбары-2025”, якая, на думку асобных нешматлікіх экспертаў, мусіла ператварыцца ў кампанію па транзіце ўлады ад Лукашэнкі да нейкага іншага “крутога палітыка”, ператварылася ў нешта падобнае да спаборніцтва ў бегу на 100 метраў, калі за кароткі час трэба паспець дабегчы да нейкага фінішу. І ахвочыя паўдзельнічаць знайшліся, і няспраўджаны “транзітчык” выйшаў на дыстанцыю, каб узначаліць забег.

Ці толькі знешнія прычыны і пагрозы стаяць за рашэнем Лукашэнкі ісці на выбары і навошта яму спойлеры? Што чакае гэтых спойлераў і ці варта дэмсілам выпрацоўваць стратэгію адносна гэтай кампаніі? Як прысутнасць кіраўніка ААН Гутэрыша на саміце БРІКС і яго стасункі з Пуціным і Лукашэнкам паўплываюць на будучыню гэтай арганізацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі