Машыну з Віталём Рымашэўскім па дарозе ў Гомель шэсць разоў спыняла ДАІ

Машыну з Віталём Рымашэўскім па дарозе ў Гомель шэсць разоў спыняла ДАІ

Машыну, на якой адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі кіраваўся ў Гомель на дазволеную ўладамі акцыю, шэсць разоў спынялі супрацоўнікі ДАІ. Гэта вынікае з трансляцыі, якую палітык апублікаваў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. Таксама Віталя Рымашэўскага не захацелі прапусцаць на акцыю з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. Ён вымушаны быў пакінуць яго Вользе Кавальковай, перадае “Белсат”.

У Гомелі цёпла, у акцыі пакуль бярэ ўдзель некалькі чалавек. Улады Гомеля дазволілі мітынг на 1 траўня, ён мусіў пачацца ў 12.00 каля ДК Таварыства глухіх “Віпра”.

Напярэдадні акцыі ў Гомелі затрымалі журналіста Яўгена Меркіса, а таксама сына палітэмігранта Юрыя Рубцова, Віктара. Блогер Максім Філіповіч заяўляе, што яго пільнуе міліцыя.

Доехать на разрешенный митинг для БХД, наверное, будет нереально. Это уже третий патруль и проверка на пути активистов в Гомель.

Posted by Epramova on Monday, May 1, 2017

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі