Машыны ваярам ад беларусаў ЗША як нацыянальная ідэя — эфір з Самсонавым

Віталь Самсонаў / Еўрарадыё
Віталь Самсонаў / Еўрарадыё

Не Abrams i не Patriot, але усё ж добрая падтрымка для беларускіх ваяроў — дзве машыны паедуць ва Украіну дапамагаць нашым добраахвотнікам. Машыны набытыя за грошы, якія сабралі адмыслова на гэтую мэту беларусы ЗША. Адну перададуць “каліноўцам”, другая паедзе ў Беларускі добраахвотніцкі корпус. Ключы ад аўто прадстаўнік беларускай дыяспары перадасць ваярам 5 траўня падчас варшаўскай прэзентацыі кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне”.

Чаму было прынятае рашэнне набыць машыны для беларускіх добраахвотнікаў і чым жыве сёння беларуская дыяспара ЗША? Як звязаныя прэзентацыя кнігі пра нацыянальную ідэю і перадача аўто ваярам? Ці ёсць магчымасць у беларускай дыяспары ўплываць на палітыку ЗША адносна сітуацыі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра беларускай дыяспары ЗША, ІТ-прадпрымальнік Віталь Самсонаў.

Самсонаў: наша нацыянальная ідэя ў трох словах — шчасце, гуманізм, культура

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі