Маск прадставіў рабатызаванае таксі Cybercab
Маск лічыць, што Cybercab "чакае бліскучая будучыня"
Ілан Маск прадставіў рабатызаванае таксі Cybercab, створанае кампаніяй Tesla. Мільярдэр параўнаў навінку з ліфтам, які працуе паводле прынцыпу "націснуў кнопку і забыўся". Такі электрамабіль цалкам аўтаномны і не мае механізмаў кіравання для вадзіцеля. Унутры ёсць месцы для двух пасажыраў. Дзверы таксоўкі адчыняюцца ўверх. Cybercab не спатрэбіцца разетка для зарадкі, аўто будзе зараджацца індуктыўна. Машына перасоўваецца з дапамогай тэхналогіі штучнага інтэлекту і камер.
Маск лічыць, што Cybercab "чакае бліскучая будучыня". Электрамабіль будзе каштаваць менш за 30 тысяч долараў. Ілан Маск спадзяецца, што яго запусцяць у вытворчасць у бліжэйшыя гады. А пакуль яго кампанія сабрала некалькі дзясяткаў машын.
Быў прадстаўлены і беспілотны Robovan, які можа перавозіць да 20 чалавек.
— Tesla (@Tesla) October 11, 2024
Optimus is your personal R2D2 / C3PO, but better
— Tesla (@Tesla) October 11, 2024
It will also transform physical labor in industrial settings pic.twitter.com/iCET3a9pd8
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.