Маскоўскага кіроўцу абавязалі ездзіць з друшляком на галаве

Маскоўскага кіроўцу абавязалі ездзіць з друшляком на галаве

Масквічу Андрэю Філіну, які сфатаграфаваўся на правы кіроўцы з вязаным друшляком на галаве, цяпер давядзецца ездзіць за рулём у такім выглядзе. Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на намесніка начальніка ДІБДР Расіі Уладзіміра Кузіна.

Праваахоўнік патлумачыў, чаму ў масквіча могуць забраць правы: "Таму што фатаграфія не будзе адпавядаць рэчаіснасці. Хай ён носіць цяпер друшляк пастаянна з сабой".

Згодна з расійскімі правіламі, фота ў галаўным уборы на правах дапускаецца толькі тады, калі чалавек не можа зняць яго перад пабочнымі асобамі праз свае рэлігійныя перакананні.

Філін атрымаў правы, на якіх ён сфатаграфаваны ў вязаным друшляку, 9 студзеня. Ён кажа, што з'яўляецца паслядоўнікам пастафарыянства. Гэты так званы "культ лётаючага макароннага монстра" з'явіўся ў 2005 годзе. Яе паслядоўнікі носяць на галаве друшляк. У Расіі пастафарыянская царква афіцыйна зарэгістраваная ў ліпені 2013 года.

Дарожная служба Масквы пачала праверку таго, як Філін атрымаў правы з такім фота. Там паабяцалі: "У выпадку выяўлення віны службовых асоб Дзяржаўтаінспекцыі да іх будуць ужытыя меры дысцыплінарнага ўздзеяння, а пасведчанне кіроўцы будзе ануляванае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі