Бажэна Рынска абурылася беларусамі, якія выкінулі бутэльку з аўто
Маскоўская журналістка і свецкая ільвіца Бажэна Рынска ў сасетках абурылася паводзінамі беларусаў.
Незадавальненне маскоўскай зоркі выклікала беларускае аўто, з акна якога выкінулі пластыкавую бутэльку.
"Вось гэтая беларуская машына ўзяла і выкінула пустую пластыкавую бутэльку з акна проста ў Рублёўскі лясок. Скажыце, а ў Беларусі таксама так прынята? Ці гэта толькі тут свінячыць можна?" — напісала Рынска.
Сябры па сацсетцы падтрымалі зорку і адзначылі, што аўтамабіль, мяркуючы па нумарах, прыехаў з Гомельскай вобласці. Праўда, некаторыя выказалі меркаванне, што за рулём аўто мог ехаць і расіянін.