Матацыкліст, які трапіў у рэзананснае ДТЗ у Мінску, быў цвярозым

Матацыкліст, які трапіў у рэзананснае ДТЗ у Мінску, быў цвярозым

Матацыкліст, які 18 красавіка трапіў у рэзананснае дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам даішніка ў Мінску, быў цвярозым. Гэтыя папярэднія дадзеныя агучыла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, інфармуе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, супрацоўнік ДАІ спрабаваў спыніць матацыкліста, паколькі на матацыкле, нібыта, адсутнічаў рэгістрацыйны нумар. Аднак байкер рэзка стартаваў і пацягнуў за сабой даішніка. На скрыжаванні праспектаў Машэрава і Незалежнасці яны абодва трапілі пад машыну інкасатараў. Супрацоўніка ДАІ шпіталізавалі ў цяжкім стане. Траўмы атрымаў і матацыкліст, у бальніцы ён быў пад вартай. У яго адносінах распачалі крымінальную справу.

У байкера, які наехаў на даішніка, забралі тэлефон і хочуць адправіць у СІЗА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі