Матч баскетбольных жаночых зборных Беларусі і Сербіі пакажуць у запісе
У сераду беларуская зборная стартуе на другім этапе кантынентальнага першынства, якое праходзіць у Францыі.
Матч з камандай Сербіі пачнецца ў 17.30 паводле беларускага часу. На жаль, жывой трансляцыі не будзе. Тэлеканал "Беларусь-2" пакажа паядынак у запісе ў 23.55.
За тэкставай трансляцыяй можна сачыць тут.
У пятніцу, 21 чэрвеня, пройдзе матч са зборнай Вялікабрытаніі (на "Беларусь-2" трансляцыя запланаваная на 19.00), у нядзелю, 23 чэрвеня, беларускі згуляюць з камандай Францыі (трансляцыя — 21.10), інфармуе "Прессбол".
Фота — ria.ru