Матчам-фантомам паміж “Шахцёрам” і “Слуцкам” заняўся генпракурор
У інцыдэнце ёсць элементы махлярства.
Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк узяў пад кантороль “матч-фантом” паміж футбольнымі клубамі “Шахцёр” і “Слуцк”. Паводле генпракурора, тут ёсць элементы махлярства і таму кіраўнік ведамства хоча заняцца гэтай справы з-за “спартовага інтарэсу”/
“Калі там ёсць элементы махлярства — гэта мая кампетэнцыя. Таталізатар прадугледжвае пэўныя выплаты і г.д. Калі гэта было зроблема, то элемент махлярства знаходзіцца ў Беларусі”, — заявіў Аляксандр Канюк.
Інфармацыя пра таварыскі матч паміж “Шахцёрам” і “Слуцкам” з’явілася ў інтэрнэце 3 лютага — у тым ліку на сайце салігорскага клуба, які ўзламалі хакеры. Замежныя букмекерскія канторы прымалі стаўкі на гульню і “транслявалі” яе ход.