Матэрыяльны эталон кілаграма замянілі на пастаянную Планка

Матэрыяльны эталон кілаграма замянілі на пастаянную Планка

Матэрыяльны эталон кілаграма замянілі на пастаянную Планка. Такое рашэнне 16 лістапада ў Францыі прыняла 26-я Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах. Эталонам кілаграма з 1889 года быў цыліндр, зроблены з плаціна-ірыдыевага сплаву, які знаходзіўся ў вакууме. Аднак навукоўцы прыйшлі да высновы, што для дакладных вымярэнняў ён не падыходзіць. Цяпер асновай для новага эталона стане прыбор, які называецца баланс Кібла. Гэта вельмі складанае абсталяванне, якое вымярае колькасць электрычнага току, неабходнага для стварэння электрамагнітнага поля, роўнага сіле, што дзейнічае на абраную масу.

Рэзалюцыя канферэнцыі ў Парыжы замацавала новыя вызначэнні чатырох з сямі базавых адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак Sl. Акрамя кілаграма гэта таксама ампер, кельвін і моль.

Матэрыяльны эталон кілаграма замянілі на пастаянную Планка
Фота копіі эталона кілаграма, які цяпер стаў музейным экспанатам. Фота: CC BY-SA 3.0 / Japs 88

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі