Мажэйка: знайсці сваю беларускасць — гэта павінна стаць нашай ідэяй

Мажэйка: знайсці сваю беларускасць — гэта павінна стаць нашай ідэяй

23 ліпеня госць Еўрарадыё — культуролаг, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.

Мы жывём у постнацыянальныя часы, калі глабалізацыя сцерла межы і калі ўмоўнаму айцішніку з Беларусі прасцей паразумецца з айцішнікам з Індыі, чым з аграрыем з суседняй вёскі. Менавіта таму знайсці нацыянальную ідэю, якая зможа аб’яднаць большасць беларусаў, сёння вельмі складана. Што зусім не азначае адмовы ад спроб такую ідэю сфармуляваць, кажа Вадзім Мажэйка. Тым больш што гэтай сучаснай, глабалізаванай і “постнацыянальнай”, беларускай моладзі, якая знаходзіцца ў пошуку не толькі сябе, але і свайго месца ў гэтым свеце, тэма нацыянальнай ідэі цікавая.

Пра тое, ці здолеюць беларусы, і найперш — моладзь, справіцца з гэтым выклікам і знайсці сваю, адпаведную сучасным цывілізацыйным выклікам, нацыянальную ідэю, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Вадзімам Мажэйкам.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі