Медсястра выратавала траіх чалавек, якія танулі ў возеры пад Пінскам
Анжаліка Жалязняк / minsknews.by.
Медсястра выратавала траіх чалавек, якія танулі ў возеры пад Пінскам, паведамляе minsknews.by. Здарэнне адбылося ў ліпені. Анжаліка Жалязняк прыехала на Палессе з Мінска на адпачынак. У сталіцы яна працуе ў бальніцы хуткай меддапамогі.
Калі Жалязняк адпачывала з блізкімі на возеры, яна пабачыла, як пачала тануць жанчына. Яе медсястра выцягнула з вады за валасы. Дапамагалі дачка і сяброўка.
Праз нейкі час жанчына пабачыла, што ў тым жа месцы тоне дзяўчынка. Маці спрабавала яе выратаваць, але дачка пацягнула яе пад ваду. Медсястра зноў ратавала людзей. Ёй дапамагала дачка, іншыя прысутныя. З усімі выратаванымі ўсё добра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.