Вячэрняя прабежка і праца на 2,5 стаўкі. Як беларусы змагаюцца з бессанню?

Бессань

Бессань / unsplash.com

— Магчыма, рэкамендацыі, якія вам здаюцца відавочнымі, моцна палепшаць якасць жыцця для кагосьці з чытачоў. Дапаможам адзін адному!

Па дадзеных еўрапейскіх клінічных пратаколаў, кожны дзясяты чалавек пакутуе ад бессані.

Беларускія дактары спыталі ў падпісчыкаў тэлеграм-канала “Белыя Халаты”, як тыя спраўляюцца з гэтай праблемай.

Некаторыя адказы выклікаюць усмешку ці здзіўленне, іншыя — нагадваюць пра тое, колькі часам даводзіцца працаваць беларусам, каб зарабіць на жыццё.

Прыём №1 бег і холад

— Вячэрняя прабежка 3 км і пасля халодны душ, — дзеліцца лайфхакам адзін з падпісчыкаў.

А на што ўплывае халодны душ? Чаму? дзівіцца іншы.

— Перад тым як цела адпраўляецца ў свет каляровых сноў, яно павінна панізіць сваю тэмпературу. Гэта працэс засынання. І халодны душ яму дапамагае.

Прыём №2 — кніга пра сон

Кніга "Здаровы сон" Шона Стывенсана [Аўтар знаёміць чытача з 21 стратэгіяй павышэння якасці сну, шчодра ілюструючы свой аповяд вынікамі навуковых даследаванняў. Кожная частка прысвечана разгляду аднаго са значных фактараў, якія ўплываюць на сон, сярод якіх тэмпература і якасць паветра ў спальні, адзенне для сну і паветра ў пакоі, дзе спім, часы засынання і пад'ёму, секс і гэтак далей. Еўрарадыё].

Прыём №3 — кацянятка

— Лепшае снатворнае — мяккі, цёпленькі каток і ягонае муркатанне.

Прыём № 4 толькі таблеткі

— Ад маёй бессані толькі мелатанін у таблетках.

Прыём №5 гарбата замест алкаголю

— Спрабавала глыток каньяку перад сном, але, відаць, перабрала з напоем (захацелася закусіць). Перайшла на гарбату з мёдам.

Прыём №6 кіно з заплюшчанымі вачамі

Заплюшчваю вочы. І пачынаю разглядаць карцінкі, якія заўсёды з'яўляюцца пад павекамі. Зусім трошкі і я заснула.

Прыём №7 праца

— Лепшы сродак — гэта праца на 2,5 стаўкі. Засынаю за 5 хвілін.


А як змагаецеся з бессанню вы?

10 харчовых дабавак, якіх вам варта пазбягаць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі