Медыкам з ЕС дазволяць агледзець Міхаіла Саакашвілі

Міхаіл Саакашвілі / Reuters
Міхаіл Саакашвілі / Reuters

Грузінскія ўлады, відаць, дазволілі медыкам з Еўрасаюза сустрэцца з былым прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Пра гэта піша журналіст "Радыё Свабода" Рыкард Юзвяк.

Дата паездкі пакуль не ўзгодненая. Але гаворка дакладна не ідзе пра перавод Саакашвілі "ў Польшчу ці куды-небудзь яшчэ", адзначыў журналіст са спасылкай на свае крыніцы.

Нагадаем, раней адвакаты Міхаіла Саакашвілі хадайнічалі аб яго вызваленні або адтэрміноўцы крымінальнага пакарання. Яны кажуць, што экс-прэзідэнт цяжка хворы. Улады Грузіі мяркуюць, што прыхільнікі экс-прэзідэнта спекулююць з нагоды стану яго здароўя. У Тбілісі сцвярджаюць, што Саакашвілі атрымлівае ўсю неабходную і своечасовую медыцынскую дапамогу.

Нагадаем, Саакашвілі быў арыштаваны ў Тбілісі восенню 2021-га пасля нелегальнага вяртання на радзіму. Саакашвілі абвінавачваюць у перавышэнні паўнамоцтваў за загад жорстка разагнаць акцыю пратэсту 7 лістапада 2007 года і незаконны пагром у офісах тэлекампаніі "Імедзі" ў той жа дзень. Яму пагражае не менш за дзевяць гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі