Медыкі раскрытыкавалі "заспакаяльныя", якія выпісваюць беларусам

Дактары ў шоку

Дактары ў шоку / unsplash.com

Медыкі раскрытыкавалі "заспакаяльныя" сродкі, якія выпісваюць беларусам у паліклініках.

— Падставай для аналізу чарговага спісу "фуфламіцынаў" стаў артыкул на сайце Першай гарадской паліклінікі ў Гродне, — піша тэлеграм-канал "Белыя халаты". — Зваўся ён смела смела: "Лепшыя заспакаяльныя для нервовай сістэмы".

Што ж увайшло ў пералік "лепшых"?

Персэн у таблетцы гэтых лекаў, вырабленых ў Славеніі, вы знойдзеце такую ​​траву, як мята, валяр'яна і меліса. Гучаць знаёмыя назвы і хочацца верыць у вынік, праўда? У артыкуле напісана, што гэты "заспакойлівы сродак даўно прызначаецца дактарамі і выдатна сябе зарэкамендаваў". Праблема ў тым, што ніякіх пераканаўчых доказаў таго, што валяр'яна супакойвае, няма. Вось апошні сістэматычны агляд з метааналізам, дзе не знайшлі эфекту ад траў, якія ўваходзяць у склад гэтай таблеткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі