Медыкі, якія з'ехалі за мяжу, запісалі відэазварот да міністра аховы здароўя
Беларускія медыкі, якія былі вымушаны з'ехаць за мяжу, запісалі відэазварот да міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. Яны вельмі крытычна ацэньваюць яго дзейнасць.
Піневіч быў прызначаны міністрам аховы здароўя ў лістападзе 2020 года. Да таго часу ён быў першым намеснікам міністра і нейкі час выконваў абавязкі кіраўніка міністэрства (пасля прызначэння ў жніўні 2020-га Уладзіміра Караніка старшынём Гродзенскага аблвыканкама).
"Таксічная абстаноўка, якую вы ствараеце, хлусня, беспрынцыповасць і паказуха прывялі да калапса сістэмы аховы здароўя", — кажуць медыкі міністру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.